Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу (ІРЧП) — інтэгральны паказчык, разлічваецца штогод для міжкраінавага параўнання і вымярэння ўзроўню жыцця, пісьменнасці, адукаванасці і даўгалецця як асноўных характарыстык чалавечага патэнцыялу доследнай тэрыторыі. Ён з’яўляецца стандартным інструментам пры агульным параўнанні ўзроўню жыцця розных краін і рэгіёнаў. Індэкс публікуецца ў рамках Праграмы развіцця ААН у справаздачах аб развіцці чалавечага патэнцыялу і быў распрацаваны ў 1990 годзе групай эканамістаў на чале з пакістанцам Махбубам уль-Хакам. Аднак канцэптуальная структура індэкса была створана дзякуючы працы Амарціі Сена. Індэкс публікуецца ААН у штогадовай справаздачы аб развіцці чалавечага патэнцыялу з 1990 года.
Пры падліку ІРЧП улічваюцца 3 віды паказчыкаў:
- Чаканая працягласць жыцця — ацэньвае даўгалецце.
- Узровень пісьменнасці насельніцтва краіны (сярэдняя колькасць гадоў, выдаткаваных на навучанне) і чаканая працягласць навучання.
- Узровень жыцця, ацэнены праз ВНД на душу насельніцтва па парытэту пакупніцкай здольнасці (ППЗ) у доларах ЗША.
Распрацавана і навукова абгрунтавана абагульненая сістэма паказчыкаў, якая характарызуе колькасныя і якасныя характарыстыкі сацыяльна-эканамічнай дыферэнцыяцыі сацыяльнага развіцця, у тым ліку:
- каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса развіцця чалавечага патэнцыялу, які характарызуе ступень адрознення ў сацыяльна-эканамічным развіцці аналізаваных краін, рэгіёнаў унутры краіны, сацыяльных груп;
- каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса здароўя (даўгалецця), які паказвае, наколькі стан здароўя ў адной краіне / рэгіёне лепшы, чым у іншым;
- каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса адукацыі. Такі паказчык вызначае ступень перавышэння ўзроўню адукацыі насельніцтва ў адной краіне (рэгіёне або іншым аб’екце даследавання) над узроўнем адукацыі (пісьменнасці) насельніцтва іншай краіны;
- каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса даходу, які вызначае ступень эканамічнай дыферэнцыяцыі аналізаваных краін або рэгіёнаў;
- каэфіцыент дыферэнцыяцыі індэкса смяротнасці, як паказчык адрозненняў у стане здароўя параўноўваемых краін або рэгіёнаў;
- каэфіцыент дыферэнцыяцыі ўзроўню прафесійнай адукацыі, які адлюстроўвае адрозненні ў ступені ахопу навучаннем другой і трэцяй ступені адукацыі ў даследаваных краінах або рэгіёнах.
У 2010 годзе сямейства індыкатараў, якія вымяраюць ІРЧП, было пашырана, а сам Індэкс падвергнуўся істотнай карэкціроўцы. У дадатак да ўласна ІРЧП, які з’яўляецца зводным паказчыкам, абапіраецца на сярэднія па кожнай краіне статыстычныя дадзеныя і не ўлічвае ўнутранай няроўнасці, былі ўведзеныя тры новыя індыкатары: Індэкс чалавечага развіцця, скарэкціраваны з улікам сацыяльна-эканамічнай няроўнасці (ІЧРН), Індэкс гендэрнай няроўнасці (ІГН) і Індэкс шматмернай беднасці (ІШБ).
У залежнасці ад значэння ІРЧП краіны прынята класіфікаваць па ўзроўні развіцця: вельмі высокі (42 краіны), высокі (43 краіны), сярэдні (42 краіны) і нізкі (42 краіны) ўзровень.
У некаторых перакладах арыгінальнага тэрміна Human Development Index (HDI) яго таксама называюць Індэкс Гуманітарнага Развіцця (ІГР).
Зноскі
- Human Development Report 2019 – "Human Development Indices and Indicators" 22–25. HDRO (Human Development Report Office) United Nations Development Programme. Праверана 9 December 2019.
Артыкул вымагае вікіфікацыі. |
Артыкул або раздзел вымагае перапрацоўкі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.