From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёханес Аавік (эст.: Johannes Aavik; 8 снежня 1880, воласць Лаймяла, востраў Саарэмаа — 18 сакавіка 1973, Стакгольм) — эстонскі лінгвіст, рэфарматар эстонскай мовы.
Ёханес Аавік | |
---|---|
эст.: Johannes Aavik | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 снежня 1880[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 сакавіка 1973[1][2] (92 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | філолаг, перакладчык, мовазнавец, паэт, выкладчык універсітэта, скрыпач, пісьменнік |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1902 годзе скончыў нямецкамоўную гімназію ў Курэссаарэ. У 1902—1903 гадах вучыўся ў Тартускім універсітэце. У 1903—1905 гадах навучаецца ў Нежынскім гісторыка-філалагічным інстытуце, у 1910 годзе паступіў у дактарантуру ўніверсітэта Хельсінкі. Быў сябрам арганізацыі «Маладая Эстонія».
Пасля здабыцця незалежнасці Эстоніі выкладаў у Тартускім універсітэце ў перыяд з 1926 па 1933 год. У 1934 годзе быў прызначаны інспектарам народных вучылішчаў.
Аавік стаў аўтарам унікальнага эксперыменту па радыкальным абнаўленні эстонскай мовы, які закрануў нават яе граматычную аснову. Ён распрацаваў спрошчаную структуру сказаў у эстонскай мове, а таксама прапанаваў шэраг новых каранёў слоў, якія запазычваў з эстонскіх і фінскіх дыялектаў, зыходзячы з асацыятыўнасці гукаў і сэнсавых значэнняў. Разам з паэтам і перакладчыкам Вілемам Рыдала здолеў укараніць у сучасную эстонскую мову звыш 300 новых слоў. Да ліку найболей шырока выкарыстоўваных граматычных вынаходстваў Аавіка адносіцца, напрыклад, кароткая форма найвышэйшай ступені імёнаў прыметнікаў.
У 1944 годзе, пасля ўключэння Эстоніі ў склад СССР, эмігрыраваў у Швецыю, дзе працягнуў працу па рэарганізацыі эстонскай мовы і выдаў атлас дыялектаў, канцэптуальны слоўнік, этымалагічны слоўнік і іншыя працы па гэтай мове.
Пасля аднаўлення незалежнасці Эстоніі, на востраве Саарэмаа ў горадзе Курэссаарэ ў 1992 годзе адкрыты мемарыяльны музей Ёханеса Аавіка.
Ёханэс Аавік увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.