From Wikipedia, the free encyclopedia
Ёнас Стаўгайціс (літ.: Jonas Staugaitis, 20 мая 1868, Амянцішкей каля Вілкавішкіса — 18 студзеня 1952, Каўнас) — літоўскі палітык.
Ёнас Стаўгайціс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
літ.: Jonas Staugaitis | |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Казіс Грынюс | ||||||
Пераемнік | Аляксандрас Стульгінскіс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Казіс Грынюс | ||||||
Пераемнік | Аляксандрас Стульгінскіс | ||||||
Нараджэнне |
20 мая 1868 |
||||||
Смерць |
18 студзеня 1952 (83 гады) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Партыя | Літоўскі сялянскі саюз | ||||||
Адукацыя | |||||||
Прафесія | урач | ||||||
Дзейнасць |
дырэктар бальніцы ў Каўнасе (1920—1926); галоўны рэдактар часопіса «Medicina» (1922—1940); дэпутат Сейма Літвы з 1920; намеснік старшыні партыйнай фракцыі (1920—1922); член медыцынскага савета Літоўскай ССР (1945—1949); урач санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, менеджар дому санітарнай асветы (1949—1951) |
||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёнас Стаўгайціс скончыў гімназію ў Марыямпале і Варшаўскі ўніверсітэт (1887—1893), дзе атрымаў медыцынскую адукацыю. У далейшым працаваў урачом у Шакеі і займаўся грамадскай дзейнасцю.
У 1919 пасля абвяшчэння незалежнасці Літвы пераехаў у Каўнас, быў прызначаны начальнікам медыцынскага аддзела Міністэрства аховы здароўя. У 1920—1926 — дырэктар бальніцы, у 1922—1940 галоўны рэдактар часопіса ”Medicina” .
У 1920 Стаўгайціс быў абраны ў Сейм Літвы ад Літоўскага сялянскага саюза , у 1920—1922 быў намеснікам старшыні партыйнай фракцыі, 2 чэрвеня 1926 абраны старшынёй Сейма.
Пасля адстаўкі прэзідэнта Казіса Грынюса 17 снежня 1926 у час перавароту, якім кіраваў Антанас Смятона, паводле канстытуцыі стаў выканаўцам паўнамоцтваў прэзідэнта, на наступны дзень сам сышоў у адстаўку, перадаўшы паўнамоцтвы Аляксандрасу Стульгінскісу, і вярнуўся да навуковай дзейнасці.
З усталяваннем камуністычнага рэжыму не быў закрануты рэпрэсіямі.
У 1945—1949 працаваў у музеі гігіены, быў членам медыцынскага савета Літоўскай ССР.
У 1949—1951 — урач санітарна-эпідэміялагічнай станцыі, менеджар дома санітарнай асветы ў Каўнасе.
Пахаваны на Пятрашунскіх могілках у Каўнасе.
На доме А. Міцкевіча ў Каўнасе, у якім Ё. Стаўгайціс жыў у 1927—1952 гг., устаноўлена мемарыяльная дошка.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.