Ёзеф Ізраэлс

From Wikipedia, the free encyclopedia

Ёзеф Ізраэлс

Ёзеф Ізраэлс або Ісраэлс (нідэрл.: Jozef Israëls; 27 студзеня 1824, Гронінген — 12 жніўня 1911, Гаага) — галандскі жанравы жывапісец, кіраўнік рэалістычнай Гаагскай школы жывапісу.

Біяграфія

Родам з яўрэйскай сям’і, быў выхаваны ў строгіх рэлігійных традыцыях і рыхтаваўся стаць равінам. З ранняга дзяцінства ён выяўляў вялікую мастацкую і музычную здольнасць. Працуючы ў бацькі ў мяняльнай краме, Ёсеф Ізраэлс у вольны час капіяваў гравюры і пісаў фарбамі пад кіраўніцтвам Ван-Бюіса і Ван-Віхерана. Яго першыя спробы ў жывапісе, «Яўрэй» і «Прадавец гліняных люлек», звярнулі на сябе ўвагу нейкага Віта, які пераканаў бацьку Ізраэлса адправіць сына вучыцца жывапісу ў Амстэрдам.

Вучыўся ў Я. А. Круземана ў Амстэрдаме, затым у Ф.-Э. Піко ў Парыжы; першапачаткова прысвяціў сябе гістарычнаму жывапісу, але пасля перайшоў да бытавога жывапісу, адлюстроўваючы пераважна сямейнае жыццё галандцаў і побыт іх маракоў.

Найбольш цікавыя яго працы: «Маці, якая здаравее», «Бедныя вёскі», «Хворая», «Адзін на свеце».

Сын Ёсефа, Ісак — таксама стаў жанравым жывапісцам.

Зноскі

  1. Jozef Israëls
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  2. Jozef Israëls — 2009.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1868372'></a>
  3. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17299517'></a>
  4. https://www.rijksmuseum.nl/nl/rijksstudio/stijlen/haagseschool Праверана 12 кастрычніка 2018.

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.