Y-храмасомны Адам
From Wikipedia, the free encyclopedia
Y-храмасомны Адам — паняцце з археагенетыкі, якое азначае найбольш блізкага агульнага продка ўсіх сучасных людзей па мужчынскай лініі. Гэта імя не азначае аднаго пэўнага чалавека, паколькі генетычныя даследаванні пастаянна мяняюць ацэнкі жыцця бліжэйшага агульнага продка[1][2][3].
Y-храмасомны Адам алегарычна названы ў гонар біблейскага Адама, але ён не быў першым або адзіным мужчынам свайго часу[4]. Y-храмасома чалавека з'яўляецца палавой храмасомай, якая перадаецца выключна ад бацькі да сына, і ад Y-храмасомы «Адама» павінны паходзіць Y-храмасомы ўсіх сённяшніх мужчын. Сучаснікі Y-храмасомнага Адама і мужчыны, якія жылі да няго мелі іншую Y-храмасому, аднак іх род па мужчынскай лініі з часам быў абарваны, і такім чынам, нашчадкі Y-храмасомнага Адама па мужчынскай лініі з часам выціснулі з папуляцыі людзей іншыя Y-храмасомныя гаплагрупы.