UNPROFOR
міратворцы ААН падчас войн у Югаславіі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Сілы ААН па ахове (СААНА, англ. UNPROFOR: United Nations Protection Force; таксама вядомыя пад сваёй французскай абрэвіятурай FORPRONU: Force de Protection des Nations Unies) былі першымі міратворчымі сіламі ААН у Харватыі і Босніі і Герцагавіне падчас югаслаўскіх войнаў. Сілы былі сфармаваны ў лютым 1992 года, а іх мандат скончыўся ў сакавіку 1995 года з рэструктурызацыяй міратворчай місіі ў тры іншыя сілы:
- Сілы прэвентыўнага разгортвання ААН (UNPREDEP) — Паўночная Македонія,
- Аперацыя па аднаўленні даверу ААН у Харватыі (UNCRO) — Харватыя,
- Рэарганізаваныя аперацыі UNPROFOR, якія працягваліся ў Босніі і Герцагавіне да іх замены місіямі НАТА і ЕС у снежні 1995 г. — Боснія і Герцагавіна.
Хуткія факты Сілы ААН па ахове, Гады існавання ...
Сілы ААН па ахове | |
---|---|
| |
Гады існавання | 1992—1995 |
Уваходзіць у | Арганізацыя Аб’яднаных Нацый |
Тып | Міратворчыя сілы ААН, міжнародная арганізацыя і міжнародная міжурадавая арганізацыя[d] |
Функцыя | Міратворчая |
Колькасць | 38,000 |
Колеры | Сіні |
Удзел у | Баснійская вайна (1992—1995) |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Генерал Бернар Жанвье |
Закрыць