From Wikipedia, the free encyclopedia
Tremella fuciformis — від паразітычных грыбоў сямейства Tremellaceae, які шырока выкарыстоўваецца ў кулінарыі і гамеапатыі ў краінах Азіі (Кітай, Тайланд).
Tremella fuciformis | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Tremella fuciformis | |||||||||||||||||||||
|
Tremella fuciformis была ўпершыню апісана брытанскім батанікам Майлзам Берклі ў 1856 годзе. Японскі біёлаг Ёсіа Кабаясі Nakaiomyces nipponicus, які меў цёмныя нарасты на пладовым целе. Аднак пасля высветлілі, што гэтыя нарасты былі аскаміцэтамі, якія паразітавалі на Tremella fuciformis. У Кітаі грыб называюць срэбнае вуха (银耳 — yín ěr), снежнае вуха (雪耳 — xuě ěr). У Японіі Tremella fuciformis мае назву драўляны грыб-медуза (シロキクラゲ — shiro kikurage).
Пладовае цела па форме нагадвае багавінне са шматлікімі галінамі, па структуры падобнае на празрыста-белае жэле. Грыб дасягае памераў 7 см.
Tremella fuciformis паразітуе на іншых відах грыбоў, у асноўным Annulohypoxylon і гіпаксілон (Hypoxylon). Пасля ўварвання грыбніца Tremella fuciformis пачынае бурна развівацца і фармаваць пладовае цела.
Сустракаецца ў месцах росту свайго гаспадара - на паваленых галінах і ствалах мёртвых лісцевых дрэў. У натуральным асяроддзі пражывання сустракаецца ў асноўным у трапічных і субтрапічных краінах Азіі і Цэнтральнай Амерыкі, у Аўстраліі, Новай Зеландыі і астравах Ціхага акіяна.
У Кітаі Tremella fuciformis вырошчваюць з XIX стагоддзя. Вырошчванне снежных грыбоў прыносіць двайную выгаду, паколькі дае магчымасць вырошчваць таксама ядомы грыб-гаспадар Annulohypoxylon archeri. Традыцыйна з Tremella fuciformis рыхтуюць суп luk mei (六味), напоі, дадаюць у салодкія стравы і робяць марозіва. Грыб таксама выкарыстоўваецца ў касметычнай індустрыі для разгладжвання маршчын. Паводле даследавання 2004 года ў Кітаі вырошчваюць каля 130 тысяч тон гэтых грыбоў штогод. У Тайландзе гэтыя грыбы прадаюць сушанымі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.