Timandra griseata — матылёк сямейства Пядзенікі (Geometridae). Распаўсюджаны пераважна ў паўночнай частцы Еўропы і на Брытанскіх астравах. Таксама сустракаецца ва Украіне. Мае разарваны арэал.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Timandra griseata |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Надатрад: | Насякомыя з поўным метамарфозам | Надсямейства: | Geometroidea |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Timandra griseata
|
|
Закрыць
Крылы крэмавага колеру з выразна выяўленай чырвонай або пурпурнай стужкай, якая праходзіць дыяганальна па пярэднім і заднім крылам. Акрамя таго, стужка такога ж колеру абгінае ўсе чатыры крыла. Задняе крыло мае характэрны вугал. Размах крылаў вагаецца ад 30 да 35 мм. Мае дзве генерацыі ў год. Лёт імага адбываецца ў маі — чэрвені і ў жніўні — верасні. Від з’яўляецца начным, часта ляціць на святло.
Вусень шэра-карычневы з цёмнымі плямамі на спіне. Харчуецца шматлікімі раслінамі, уключаючы віды з такіх родаў, як шчаўе, драсён і лябеднік. Зімуючая стадыя — лічынка.