From Wikipedia, the free encyclopedia
Ліпавыя (Tilioideae) — падсямейства кветкавых раслін. У многіх класіфікацыях выдзялялася асобнае сямейства Tiliaceae.
Ліпавыя | |||||||||||||||
![]() Ліпа драбналістая | |||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||
Tilioideae Arnott | |||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||
Tiliaceae Juss. in Gen. Pl.: 289. 4 Aug 1789, nom. cons.
| |||||||||||||||
|
Ліпавыя прадстаўлены дрэвамі, хмызнякамі, рэдка травяністымі раслінамі з простымі, цэльнымі ці лопасцевымі лістамі, з часта ападаючымі прылісткамі. У вегетатыўных органаў звычайна ёсць ёмістасці слізі.
Кветкі звычайна ў цымозных суквеццях, двухполыя, радзей аднаполыя, з чашачкай і венчыкам; пялёсткі даволі буйныя, ярка афарбаваныя, часта з нектарнікамі. Андрацэй вельмі зменлівы. Асноўны яго тып — два 5-членныя кругі свабодных тычынак, але часцей у выніку расшчаплення тычынак лік іх узрастае і яны ўтвараюць два кругі пучкоў, па 5 у кожным крузе. Іншы раз тычынкі пучкоў аднаго з кругоў замяняюцца стамінодыямі ці цалкам рэдукуюцца, і тады ў кветцы застаецца толькі адзін круг шматтычынкавых пучкоў. Межы паміж пучкамі могуць быць невыразнымі, тады андрацэй выглядае як мнагачленны з нявызначаным лікам тычынак. Гінецэй цэнакарпны з многіх — двух пладалісцікаў. Завязь верхняя, двух- ці многагняздовая; слупок адзін, з галоўчатым рыльцам. Плады сакавітыя ці сухія, раскрывальныя ці нераскрывальныя.
Каля 450 відаў шырока распаўсюджаны ў трапічных абласцях, асабліва ў Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы і Паўднёва-Усходняй Азіі. Сустракаюцца таксама ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.