From Wikipedia, the free encyclopedia
Курт Палікарп Іаахім Шпрэнгель (ням.: Kurt Polykarp Joachim Sprengel; 3 жніўня 1766, Больдэкаў — 15 сакавіка 1833, Гале, Саксонія-Анхальт) — нямецкі батанік, урач і філолаг. Дзякуючы бацьку-святару атрымаў добрую адукацыю. Валодаў не толькі латынню і грэчаскай, але і арабскай мовамі. Праславіўся галоўным чынам дзякуючы свайму ўнёску ў сучасную навуку, стымулюючы і заахвочваючы мікраскапічныя даследаванні тканак развітых раслін. Ён быў першым, хто ў сваёй працы Historia Rei Herbariae класіфікаваў апісаныя ў старажытных крыніцах расліны па сістэме Лінея. Шпрэнгель быў прафесарам універсітэта, а таксама дырэктарам батанічнага саду ў Гале. У яго гонар названа расліна Sprengelia з сямейства Верасовыя (лац.: Ericaceae).
Курт Шпрэнгель | |
---|---|
ням.: Kurt Sprengel | |
Дата нараджэння | 3 жніўня 1766[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 сакавіка 1833[1][2] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Anton Sprengel[d][4] |
Род дзейнасці | батанік, урач, выкладчык універсітэта, міколаг, птэрыдолаг, брыёлаг |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Spreng.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.