From Wikipedia, the free encyclopedia
Shoot-Out 2018 (таксама вядомы як Coral Shoot-Out 2018 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 8 па 11 лютага 2018 года ў Калізеі Уотфарда, у Уотфардзе, Англія. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Shoot-Out, які быў заснаваны ў 1990 годзе і адноўлены ў 2011 годзе, а таксама другім спаборніцтвам гэтага турніру, якое атрымала рэйтынгавы статус. Кампанія Coral у трэці раз запар спансавала Shoot-Out. Прызавы фонд турніру склаў £146,000, з якіх £32,000 атрымаў пераможца.
Shoot-Out 2018 | |
Сезон | 2017/2018 |
---|---|
Тэрміны | 8 — 11 лютага 2018 |
Арэна | Калізей Уотфарда |
Горад | Уотфард |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Coral |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £146,000 |
Прызавыя пераможцы | £32,000 |
Мінулы чэмпіён | Энтані Мак-Гіл |
Фінал | |
Пераможца | Майкл Джорджыу |
Фіналіст | Грэм Дот |
Лік | 67:56 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 128 |
Колькасць матчаў | 126 |
Колькасць фрэймаў | 126 |
Колькасць соценных серый | 2 |
Найвышэйшая серыя | 109 (Майкл Джорджыу) |
←2017 ● Shoot-Out ● 2019→ | |
Снукерны сезон 2017/2018 | |
←German Masters | Сусветнае Гран-пры→ |
Пераможцам турніру стаў Майкл Джорджыу, які перайграў на сваім шляху да тытула Тора Чуана Леонга (73:41), Джэка Джонса (84:1), Луку Брэсэля (80:0), Найджэла Бонда (71:40), Чжана Юна ў чвэрцьфінале (114:9), Мартына О'Донэла ў паўфінальным матчы (53:5), а таксама Грэма Дота ў фінальным паядынку (67:56). Такім чынам, 30-гадовы прадстаўнік Кіпра, які ніколі да гэтага не ўваходзіў у топ-64 рэйтынгу, выйграў свой першы прафесійны тытул у кар'еры, а таксама стаў першым кіпрыёцкім пераможцам рэйтынгавага спаборніцтва па снукеры. У чвэрцьфінальным матчы супраць Чжана Юна Джорджыу выканаў і найвышэйшы брэйк турніру ў 109 ачкоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.