From Wikipedia, the free encyclopedia
«Süddeutsche Zeitung», «Зю́ддойчэ ца́йтунг» (SZ, ЗЦ; літаральна — «Паўднёвагерманская газета») — найбуйнейшая штодзённая газета Германіі. Заснавана 16 кастрычніка 1945 года. Выдаецца ў Мюнхене выдавецтвам «Süddeutscher Verlag».
Süddeutsche Zeitung | |
---|---|
| |
Арыгінальная назва |
ням.: Süddeutsche Zeitung[1][2] |
Тып | Штодзённая газета, падпісная |
Фармат | шырокафарматны |
Выдавец | Зюддойчэр Ферлаг |
Краіна | |
Рэдактар | Ганс Вернер Кільц |
Галоўны рэдактар | Kurt Kister |
Заснавана | 6 кастрычніка 1945 |
Палітычная прыналежнасць | цэнтрызм, сацыял-лібералізм |
Мова | нямецкая |
Перыядычнасць | 1 суткі |
Кошт | 2,4 € |
Галоўны офіс | Мюнхен |
Тыраж | 436 997 (на студзень 2011) |
ISSN | 0174-4917 |
Вэб-сайт | sueddeutsche.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Газета пазіцыянуе сябе як «ліберальна-эканамічнае» выданне. Вялікая ўвага надаецца падзеям культурнага жыцця. Рубрыка, прысвечаная культуры, ідзе адразу пасля рубрыкі «Палітыка». Па панядзелках выходзіць дадатак з артыкуламі з «Нью-Ёрк Таймс» на англійскай мове, па пятніцах выходзіць часопіс «ЗЦ-Магацын» (ням.: SZ-Magazin), а па суботах — дадатак за тыдзень. У Мюнхене выходзіць дадатак-афіша «ЗЦ-Экстра».
Улетку 2005 года ЗЦ была прызнана нямецкімі журналістамі «вядучай газетай № 1» Германіі.
Газета ўпершыню выйшла ў суботу, 16 кастрычніка 1945 года. У той час газета каштавала 20 пфенігаў.
З прычыны крызісу друкарскіх выданняў у 2000 годзе фінансавае становішча ЗЦ пагоршылася. Газета была вымушана прадаць частку сваіх акцый. Шматлікія супрацоўнікі патрапілі пад скарачэнне.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.