From Wikipedia, the free encyclopedia
QR-код (Quick Response) — матрычны код (двухмерны штрыхкод), распрацаваны і прадстаўлены японскай кампаніяй «Denso-Wave» ў 1994 годзе.
QR-код | |
---|---|
Дата заснавання / стварэння | кастрычнік 1997 |
Першаадкрывальнік | Denso Wave[d] і Masahiro Hara[d] |
Афіцыйны сайт | qrcode.com (яп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Абрэвіятура QR вытворная ад англ. quick response, што перакладаецца як «хуткі водгук». Асноўная вартасць QR-кода — гэта лёгкае распазнанне сканавальным абсталяваннем (у тым ліку і фотакамерай мабільнага тэлефона), што дае магчымасць выкарыстання ў гандлі, вытворчасці, лагістыцы. Сёння QR-коды больш за ўсё распаўсюджаныя ў Японіі, краіне, дзе штрых-коды карысталіся такой вялікай папулярнасцю, што аб’ём інфармацыі, зашыфраванай у кодзе, неўзабаве перастаў задавальняць індустрыю. Японцы пачалі эксперыментаваць з новымі спосабамі кадавання невялікіх аб’ёмаў інфармацыі ў графічным малюнку. Ужо ў пачатку 2000 года QR-коды атрымалі шырокае распаўсюджванне ў Японіі, іх можна было сустрэць на плакатах, упакоўках і таварах.
Максімальную колькасць сімвалаў, якія змяшчаюцца ў адзін QR-код:
У цяперашні час QR-код шырока распаўсюджаны ў краінах Азіі (асабліва ў Японіі), паступова развіваецца ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Найбольшая прызнанне ён атрымаў сярод карыстальнікаў мабільнай сувязі — усталяваўшы праграму-распазнавальнік, абанент можа імгненна занасіць у свой тэлефон тэкставую інфармацыю, дадаваць кантакты ў адрасную кнігу, пераходзіць па web-спасылках, адпраўляць SMS-паведамленні і г. д.
У Японіі падобныя коды наносяцца практычна на ўсе тавары, якія прадаюцца ў крамах, іх размяшчаюць у рэкламных буклетах і даведніках. З дапамогай QR-кода нават арганізоўваюць розныя конкурсы і ролевыя гульні.
Вядучыя японскія аператары мабільнай сувязі сумесна выпускаюць пад сваім брэндам мабільныя тэлефоны з убудаванай падтрымкай распазнання QR-кода.
У Японіі таксама QR-коды выкарыстоўваюцца на могілках і ўтрымліваюць інфармацыю аб памерлым.
Таксама QR-коды актыўна выкарыстоўваюцца і ў турызме.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.