Дзэрэны[1] (Procapra) — род газэляў сямейства пустарогіх.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Дзэрэны |
Тыбецкі дзэрэн (Procapra picticaudata) |
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Падсямейства: | Antilopinae |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Procapra Hodgson, 1846
|
|
Закрыць
- Тыбецкі дзэрэн (Procapra picticaudata)
- Дзэрэн Пржэвальскага (Procapra przewalskii)
- Мангольскі дзэрэн (Procapra gutturosa)
Жыццёвая прастора ўсіх 3-х відаў — гэта сухія стэпы і паўпустыні. Пры гэтым яны паднімаюцца ў гарах на вышыню да 5500 м. Узімку жывёлы з’яўляюцца актыўнымі пераважна днём, а ў гарачыя летнія дні ўвечары. Яны перасоўваюцца статкамі ад 20 да 30 асобін, аднак, у перыяд сезонных міграцый могуць аб’ядноўвацца ў статкі, якія налічваюць некалькі тысяч жывёл.
Калісьці мангольскі дзэрэн быў адным з самых распаўсюджаных жывёл Манголіі. Калісьці пагалоўе складала прыкладна 1,5 млн асобін. Папуляцыі былі знішчаны з-за празмерным паляваннем ў заходняй Манголіі. На ўсходзе засталося прыкладна 300.000 газэляў.
Папуляцыя тыбецкага дзэрэна таксама скарацілася з некалькіх мільёнаў да 10 000 асобін. Дзэрэн Пржэвальскага класіфікуецца МСАП як від, які знаходзіцца пад пагрозай. У 2003 годзе падлік даў у выніку ўсяго толькі 250 жывёл, якія трымаліся паблізу возера Кукунор ў цэнтральным Кітаі.
Напісанне Дзэрэны, таксама ўсіх астатніх відаў у адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.6. Мн., 1998, С.127
- Ronald M. Nowak: Walker’s Mammals of the World. Johns Hopkins University Press, 1999 ISBN 0-8018-5789-9