![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/ReformationsdenkmalGenf1.jpg/640px-ReformationsdenkmalGenf1.jpg&w=640&q=50)
Post tenebras lux
From Wikipedia, the free encyclopedia
Post tenebras lux — лацінская фраза, перакладзеная як Пасля цемры святло або Post tenebras spero lucem (лац.: Спадзяюся на святло пасля цемры) у версіі Вульгаты (Іёв.17:12).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ab/ReformationsdenkmalGenf1.jpg/320px-ReformationsdenkmalGenf1.jpg)
Фраза была прынята як кальвінісцкі дэвіз, і была пасля прынята як дэвіз усяго Рэфармацтва, а таксама горада Жэневы, Швейцарыя. Дэвіз выгравіраваны на Сцяне Рэфарматараў у Жэневе і на Помніку гугенотам у ПАР.
Фраза Post tenebras lux была дзяржаўным дэвізам Чылі, перш чым яе замянілі іспанскай Por la razón o la fuerza (ісп.: Правом или силой). Таксама фраза з'яўляецца дэвізам амерыканскага каледжа American International College у Спрынгфілдзе (Масачусетс), адным з дзвюх дэвізаў амерыканскага каледжа Robert College у Стамбуле і дэвізам універсітэта Externado de Colombia у Багаце.