![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/6/61/%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_%25D1%2582%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%2580%25D1%2583_%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB_%25D0%25A5%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2582%25D1%258D%25D1%2580_%25D0%259A%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BA_2011.jpg/640px-%25D0%259F%25D0%25BE%25D1%2581%25D1%2582%25D0%25B0%25D1%2580_%25D1%2582%25D1%2583%25D1%2580%25D0%25BD%25D1%2596%25D1%2580%25D1%2583_%25D0%259F%25D0%25BE%25D0%25BB_%25D0%25A5%25D0%25B0%25D0%25BD%25D1%2582%25D1%258D%25D1%2580_%25D0%259A%25D0%25BB%25D0%25B0%25D1%2581%25D1%2596%25D0%25BA_2011.jpg&w=640&q=50)
Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 4 (снукер)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 4 (таксама вядомы як Пол Хантэр Класік 2011 (англ.: Paul Hunter Classic 2011)) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 25 па 28 жніўня 2011 года на арэне Stadthalle, у Фюрце, Германія. Прызавы фонд турніру склаў €50,000, з якіх €10,000 атрымаў пераможца.
Players Tour Championship 2011/2012 – Этап 4 | |
![]() | |
Сезон | 2011/2012 |
---|---|
Тэрміны | 25 — 28 жніўня 2011 |
Арэна | Stadthalle |
Горад | Фюрт |
Краіна | Германія |
Арганізацыя | WPBSA |
Фармат | Нізкарэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | €50,000 |
Прызавыя пераможцы | €10,000 |
Мінулы чэмпіён | ![]() |
Фінал | |
Пераможца | ![]() |
Фіналіст | ![]() |
Лік | 4:0 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 147 (Роні О'Саліван) |
←PTC3 ● PTC 2011/2012 ● PTC5→ | |
←ПХК 2010 ● Пол Хантэр Класік ● ПХК 2012→ |
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fe/Snooker_PHC_2011_Siegerfoto.jpg/640px-Snooker_PHC_2011_Siegerfoto.jpg)
Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які перайграў на сваім шляху да тытула Сэма Харві (4:0), Роры Мак-Лаўда (4:0), Крэйга Стэдмэна (4:0), Эндру Хігінсана (4:0), Стывена Лі ў чвэрцьфінале (4:1), Роні О'Салівана ў паўфінальным матчы (4:3) і Марка Дэвіса ў фінальным паядынку з лікам 4:0. Гэтая перамога стала другім нізкарэйтынгавым тытулам у кар'еры англічаніна, а таксама другім прафесійным спаборніцтвам, выйграным Сэлбі ў сезоне 2011/2012 пасля запрашальнага турніру Усі Класік.