From Wikipedia, the free encyclopedia
Paradise Oskar (сапраўднае імя спевака — Аксель Энстром, шведск.: Axel Ehnström, нар. 23 кастрычніка 1990, Кірканумі, Фінляндыя) — шведскамоўны спявак і аўтар песень, які нарадзіўся і жыве ў Фінляндыі. Удзельнік конкурсу песні Еўрабачанне 2011.
Аксель Энстром | |
---|---|
шведск.: Axel Ehnström | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 23 кастрычніка 1990[1] (33 гады) |
Месца нараджэння | |
Краіна | Фінляндыя |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | спявак, музыкант |
Інструменты | гітара |
Жанры | поп-музыка, соул, фолк |
Псеўданімы | Paradise Oskar |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 23 кастрычніка 1990 года ў Кірконумі — прыгарадзе Хельсінкі. Свой псеўданім Paradise Oskar (у прыкладным перакладзе — «Шчаслівы Оскар») спявак узяў з кнігі шведскай пісьменніцы Астрыд Ліндгрэн «Расмус-валацуга», у якой Paradise Oskar — валацуга, які грае на акардэоне.[3][4] З восені 2010 года Аксель Энстром вучыцца ў Кансерваторыі поп- і джазавай музыкі ў Хельсінкі.[5]
Оскар прыняў удзел у другім паўфінале нацыянальнага адборачнага тура, дзе ён прайшоў у фінал разам з двума іншымі ўдзельнікамі. 12 лютага Оскар перамог у фінскім нацыянальным адборачным туры з песняй «Da Da Dam», атрымаўшы найбольшую колькасць SMS — 46,7 % галасоў. Такім чынам, ён атрымаў права прадстаўляць Фінляндыю на Конкурсе песні Еўрабачанне 2011 у Дзюсельдорфе (Германія) у маі 2011 года.[5]
10 мая ў першым паўфінале конкурсу песні «Еўрабачанне 2011», у якім бралі ўдзел 19 выканаўцаў, Оскар стаў адным з дзесяці пераможцаў і выйшаў у фінал конкурсу.[6] 14 мая ў фінале ён выступаў пад першым нумарам. У выніку галасавання набраў 57 балаў і заняў 21- е месца.[3] Пасля фіналу Оскар атрымаў прэмію ад журналістаў — «Крыштальнае Сэрца». На Еўрабачанні Оскар выступаў з гітарай вытворчасці гітарнай майстэрні «Ландола» з фінскага горада Піетарсаары, якая дасталася яму ў спадчыну ад бацькі.[7]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.