From Wikipedia, the free encyclopedia
Макавыя[3] (Papaveraceae) — сямейства раслін парадку казяльцовакветных.
Макавыя | ||||||||||||||
Мак-самасейка (Papaver rhoeas) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Papaveraceae Juss. (1789) | ||||||||||||||
|
Шматгадовыя ці аднагадовыя травы, радзей паўкусты, кусты ці невялікія дрэўцы. Лісты чаргаваныя, рэдка амаль процілеглыя ці кальчакаватыя, без прылісткаў. Характэрна наяўнасць у тканках членістых млечнікаў з млечным сокам белага ці аранжавага колеру.
Кветкі адзіночныя або ў рознага роду суквеццях, двухполыя, актынаморфныя ці зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам, 2-членныя, радзей 3-членныя. Чашалісцікаў 2, іншы раз 3 ці 4, большай часткай ападаючых. Пялёсткаў 4, радзей 6 ці 8-12, у двух кругах, свабодных, часам зусім адсутнічаючых. Тычынкі шматлікія, можа быць 6-12, рэдка 4 — гіпекаум (Hypecoum). Гінецэй паракарпны, з 3 ці 3-20 карпел; завязь верхняя, рэдка паўніжняя са шматлікімі семязачаткамі, радзей з двума або з адным. Плады — каробачкі, часта стручкападобныя.
Сямейства ўключае каля 26 родаў і да 250 відаў, распаўсюджаных галоўным чынам ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўночнага паўшар’я, а таксама ў Арктыцы, Паўднёвай і трапічнай Афрыцы, Усходняй Аўстраліі. У Беларусі прадстаўлена 4 родамі і 8 відамі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.