Малашчацінкавыя чэрві, алігахеты (Oligocheata) — падклас кольчатых чарвей.

Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Малашчацінкавыя чэрві

Дажджавы чарвяк (Lumbricus terrestris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Oligochaeta Jamieson, 1981

Атрады
  • Haplotaxida
  • Lumbriculida
  • Moniligastrida

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  68422
NCBI  6381
EOL  2564270
Закрыць

Вядома каля 27 сямействаў, больш за 5 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, жывуць у глебе, прэсных вадаёмах, каля 200 відаў марскія. На Беларусі 8 сямействаў, больш за 60 відаў; найбольш трапляюцца дэндрабена васьмігранная (Dendrobaena octaedra), малы чырвоны чарвяк (Lubricous rubellus), наіда зменлівая, або змейка вадзяная зменлівая, стылярыя азёрная (Stylaria lacustris), трубачнік звычайны (Tubifex tubifex), шчацінкабрух празрысты (Chaetogaster diaphanous), эаласома гемпрыхава (Aeolosoma hemprichi), энхітрэус белы (Enchytraeus albidus).

Даўжыня ад 0,5 мм да 3 м. Цела цыліндрычнае, злёгку сплошчанае або чатырохграннае, складаецца з 5 — 600 членікаў (сегментаў), на кожным з іх (акрамя ротавага) 4 пучкі шчацінак рознай формы.

Кормяцца пераважна расліннымі рэшткамі, ёсць драпежнікі і эктапаразіты.

Пераважна гермафрадыты, некаторым уласціва бясполае і вегетацыйнае размнажэнне. Яйцы развіваюцца ў кокане. Развіццё прамое. Здольныя да рэгенерацыі.

Удзельнічаюць у мулаўтварэнні і мінералізацыі асадкаў у прэсных вадаёмах, уплываюць на структуру глеб, садзейнічаюць самаачышчэнню вадаёмаў. Некаторыя — прамежкавыя і рэзервуарныя гаспадары ўзбуджальнікаў гельмінтозаў дзікіх і свойскіх жывёл. Корм для рыб, птушак, землярыек, кратоў і інш.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.