Морж (Odobenus rosmarus) — від жывёл, адносяцца да групы ластаногіх (Pinnipedia), вылучаны ў асобнае сямейства — маржовыя (Odobenidae), з адзіным існуючым у цяперашні час родам і відам. Адзін з найбуйнейшых прадстаўнікоў ластаногіх. Па памерах цела сярод ластаногіх саступаюць толькі марскім сланам. У прыродзе арэалы гэтых відаў не перасякаюцца, г.зн. маржы з’яўляюцца найбуйнейшымі ластаногімі ў сваім асяроддзі пражывання.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць