хімічны элемент з атамным нумарам 11 From Wikipedia, the free encyclopedia
Натрый (лац.: Natrium) Na — хімічны элемент I групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 11. Канфігурацыя электронных абалонак: 3s1. Належыць да шчолачных металаў. Атамная маса 23. Ізатопы: 23Na (100%) – стабільны.
Упершыню атрыманы ў свабодным выглядзе Г. Дэві ў 1807 годзе.
Зямная кара ўтрымлівае 2,5 % па масе (6-е месца па распаўсюджанасці). Уваходзіць у склад шматлікіх мінералаў. Простае рэчыва: серабрыста-белы метал, пластычны, мяккі. Шчыльнасць: 968 кг/м³, тэмпература плаўлення – 97,8 °С, тэмпература кіпення – 883 °С. Солі натрыю афарбоўваюць полымя ў жоўты колер.
Прыродныя крыніцы: галіт (каменная соль) NaCl, мірабіліт (глаўберава соль) Na2SO4*10H2O, тэнардыт Na2SO4. Здабыча ў свеце парадку 1,108 тон у год. Металічны Н. атрымліваюць шляхам электролізу расплаваў [NaCl].
Хімічна актыўны шчолачны метал, на паветры хутка акісляецца, энергічна рэагуе з вадою і кіслотамі, галагенамі, пры павышаных тэмпературах злучаецца з серай, азотам. Валентнасць: 1. Ступень акіслення ў злучэннях: +1.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.