![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Mature_sporangium_of_a_Mucor_sp._fungus.jpg/640px-Mature_sporangium_of_a_Mucor_sp._fungus.jpg&w=640&q=50)
Мукаральныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Мукаральныя, мукоравыя (Mucorales) — парадак зігаміцэтавых грыбоў.
Мукаральныя | ||||||||||||
![]() Дарослы спарангій грыбка Mucor sp. | ||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
Mucorales Fr., 1832 | ||||||||||||
Сямействы | ||||||||||||
| ||||||||||||
|
Выдзяляецца каля 10 сямействаў, каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Пераважна сапратрофы; узбуджальнікі хвароб чалавека і жывёл, гаілі і цвілі пладоў, караняплодаў і інш. Трапляюцца на раслінных рэштках, глебе, харчовых прадуктах, паразітуюць на грыбах.
Міцэлій добра развіты, галінасты, пераважна няклетачны, з узростам можа ўтвараць перагародкі, доўгія гіфы, рызоіды, хламідаспоры або распадацца на асобныя клеткі. Спарангіі шарападобнай формы, маюць нерухомыя споры або канідыі. Палавы працэс — зігагамія (зліццё дзвюх недыферэнцыраваных на гаметы клетак). Адрозніваюцца гоматалагічныя формы (калі зліваюцца клеткі аднаго міцэлію) і гетаралагічныя (калі зліваюцца клеткі розных міцэліяў). Зігаспора з тоўстай абалонкай.
Асобныя віды здольныя размнажацца пачкаваннем і выклікаць браджэнне. Некаторыя маюць высокую ферментатыўную актыўнасць і выкарыстоўваюцца для атрымання антыбіётыкаў, дражджэй.