![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/High_Capacity_Color_Barcode_Tag.svg/langbe-640px-High_Capacity_Color_Barcode_Tag.svg.png&w=640&q=50)
Microsoft Tag
From Wikipedia, the free encyclopedia
Microsoft Tag — двухмерны каляровы штрыхкод (High Capacity Color Barcode — HCCB), распрацаваны Microsoft для кадавання даных у 2D «штрых-код». Microsoft Tag выкарыстовывае кластары каляровых трыкутнікаў замест квадратных пікселяў, якія звычайна асацыююцца з 2D штрых-кодамі або QR-кодамі. Быў спецыяльна распрацаваны для распазнання пры дапамозе фотакамер, убудаваных у мабільныя тэлефоны. Прызначаны для хуткай ідэнтыфікацыі і атрымання на прыладу загадзя падрыхтаванай інфармацыі, прывязанай да кода і якая захоўваецца на серверы кампаніі Microsoft.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/High_Capacity_Color_Barcode_Tag.svg/320px-High_Capacity_Color_Barcode_Tag.svg.png)
Методыкі апрацоўкі малюнкаў дазваляюць дэкадаваць нават расфакусаваныя здымкі, зробленыя з выкарыстаннем аб’ектываў з нерухомай, сфакусаванай на бясконцасць оптыкай, уласцівых большасці сотавых тэлефонаў.
Шчыльнасць дадзеных павялічваецца за кошт выкарыстання палітры з 4 або 8 колераў для трохвугольнікаў, хоць HCCB таксама дазваляе выкарыстоўваць чорна-белы колер, калі гэта неабходна.