From Wikipedia, the free encyclopedia
Mercedes-Benz W114 / W115 — серыя легкавых аўтамабіляў бізнес-класа, якая выпускалася ў перыяд з 1968 па 1976. Таксама вядомы пад назвай "Штрых-восем" ( (ням.)"Strich-Acht" ці "/8")
Вытворца: | Mercedes-Benz |
Выпуск: | 1968—1976 выраблена 1 919 056 адз. Седан: 1 852 008 Купэ: 67 048 |
Клас: | E |
Іншыя абазначэнні: | Mercedes-Benz 200/ 200D/ 220/ 220D/ 230/ 240D/ 250/ 280; 230С/ 250С/ 280С |
Тып(ы) кузавы: | седан (5-месцавы, падоўжаны 7-месцавы), купэ-хардтоп 4-месцавае |
Платформа: | W114/ W115 |
Папярэднік Mercedes-Benz W110 |
Mercedes-Benz W123 |
Першая па-сапраўднаму масавая серыя легкавых аўтамабіляў кампаніі Mercedes-Benz - за ўвесь час вытворчасці было выпушчана каля двух мільёнаў асобнікаў гэтай мадэлі, прыкладна столькі ж, колькі і ўсе разам узятыя пасляваенныя аўтамабілі зробленыя кампаніяй Mercedes у 1945 - 1968. Усяго да 1976-га года было пабудавана 1 919 056 аўтамабіляў, у тым ліку 67 048 купэ.
У пачатку 1976 года серыя W114/W115 была заменена серыяй Mercedes-Benz W123, якая ўяўляла сабой яе далейшае развіццё. Па сутнасці, W114/W115 - папярэднік ўсіх сучасных «Мерседэсаў» E-класа.
Серыя Mercedes-Benz W114/W115 у свой час лічылася адной з самых прэстыжных мадэляў сегмента, цяпер названага бізнес-класам, хоць і некалькі меншай памернасці, чым сучасны E-клас.
Сямейства W114/W115 адрознівалася класічным элегантным абліччам, а таксама высокім для свайго часу ўзроўнем камфорту і бяспекі. Дызайн аўтамабіля быў распрацаваны вядомым французскім дызайнерам Полем Бракам - галоўным дызайнерам легкавога падраздзялення кампаніі Mercedes-Benz з 1957 па 1967 год, у перыяд калі былі створаны такія шэдэўры, як салідны прадстаўніцкі лімузін "Grosser" Mercedes-Benz 600 і родстер "пагада" (Mercedes-Benz 230SL).
Створаныя на адной платформе W114/W115 адрозніваюцца адзін ад аднаго перш за ўсё рухавікамі і камплектацыяй. Мадэлі з чатырох-цыліндравым рухавіком пазначаліся W115, а аднолькавыя па кузаве шасціцыліндравыя — W114, таму Мэрсэдэс прысвоіў усёй сям'і мянушку /8 (гэта значыць мадэлі 1968-га года).
Першапачаткова мадэльны шэраг адкрываўся аўтамабілямі 200 і 220, а таксама дызельнымі 200D і 220D для W115, а для W114: 230 і 250.
У 1969 годзе з'явілася купэ-версія W114 250C з карбюратарным маторам і 250СE з інжэктарным. У гэтым жа годзе ўпершыню ў гісторыі Mercedes-Benz сямейства W114/W115 атрымала электронную сістэму ўпырску паліва Bosch D-Jetronic.
У 1973 годзе серыя W114/W115 прайшла прыкметную касметычную мадэрнізацыю - з'явіліся змены ў ніжняй частцы капота і рашоткі радыятара, пашыраны пасадкавыя месцы для фар галаўнога святла і ўстаноўлены павялічаныя па плошчы знешнія люстэркі задняга віду, усталяваны інэрцыйныя рамяні бяспекі Reel і ўжыты новы траўмабяспечны 4-спіцавы руль, а таксама ўведзены цэлы шэраг іншых нязначных змен. На машыны пачалі ўсталёўваць бакавое шкло з пакрыццём, якое адштурхвае бруд, з'явіліся «рабрыстыя» заднія ліхтары.
На ўзмоцненую серыю W114 усталёўвалі 6-цыліндравыя карбюратарныя рухавікі рабочым аб'ёмам 2,3-2,8 л (мадэлі «230», «250», «280» і «280E»).
W115 з'яўляецца бюджэтным варыянтам: на серыю W115 усталёўвалі 4-цыліндравыя бензінавыя маторы магутнасцю 95-115 к.с., альбо 4- ці 5-цыліндравыя дызелі ад 55 да 80 к.с. Максімальная хуткасць складала 125 км / г, а сотню ён набіраў за 31 с.
Дызелі спадабаліся не толькі таксістам, але і фермерам, якія празвалі аўтамабіль Schweine-Daimler («Свіны Даймлер»). Яшчэ адной мянушкай 115-га стала HeizÖlferrari («Дызельны Ферары").
Версія з пяцімесцавым кузавам двухдзверное купэ-хардтоп (без цэнтральнай стойкі) была прадстаўлена ў 1969 годзе.
Купэ пазначалась літарай С, рухавік з інжэктарам абазначаўся літарай E (Einspritzung - у перакладзе з нямецкага «ўпырск»).
Топ-мадэль — 280СЕ была абсталяваная 2,8-літровым 6-цыліндравым рухавіком магутнасцю 185 к.с. Дадзеная мадэль, на думку некаторых экспертаў, стала адным з лепшых класікаў 60-70-х, хоць на рынку рэтрааўтамабіляў ацэньваецца, як правіла, танней, чым яго больш папулярныя сучаснікі серыі родстэраў і купэ Mercedes SL (R107/C107).
У перыяд з 1969 па 1976 год было выраблена толькі 67048 купэ супраць 1852008 седанаў. З іх 24669 купэ топ-мадэляў "280C" і "280CE" і 42379 купэ "250C" і "250CE".
Нумар | Гады | Мадэль | Рухавікі | Колькасць выпушчаных аўтамабіляў | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Аб'ём | Нумар | Тып | ||||
W114.015 | 1968-1976 | 230, 230.6 | 02/03 L | M180 | I6 | 221,783 |
W114.010 | 1968-1972 | 250 | 02/05 L | M114 | I6 | 78,303 |
W114.011 | 1972-1976 | 250 02/08 | 02/08 L | M130 | I6 | 34,061 |
W114.021/022 | 1969-1976 | 250C/CE | 02/08 L | M130 | I6 | 42,379 |
W114.060/062 | 1972-1976 | 280 / E | 02/08 L | M110 | I6 | 67,373 |
W114.073/072 | 1972-1976 | 280C/CE | 02/08 L | M110 | I6 | 24,669 |
Нумар | Гады | Мадэль | Рухавікі | Колькасць выпушчаных аўтамабіляў | ||
---|---|---|---|---|---|---|
Аб'ём | Нумар | Тып | ||||
W115.015 | 1968-1976 | 200 | 2.0 L | M121 | I4 | 288,785 |
W115.115 | 1968-1976 | 200D | 2.0 L | OM615 | дызель I4 | 339,927 |
W115.010 | 1968-1973 | 220 | 02/02 L | M115 | I4 | 128,732 |
W115.110 | 1968-1976 | 220D | 02/02 L | OM615 | дызель I4 | 420,270 |
W115.017 | 1973-1976 | 230.4 | 02/03 L | M115 | I4 | 87,765 |
W115.117 | 1973-1976 | 240D | 02/04 L | OM616 | дызель I4 | 131,319 |
W115.114 | 1974-1976 | 240D 3.0/300D | 3.0 L | OM617 | дызель I5 | 53,690 |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.