From Wikipedia, the free encyclopedia
Mazda Motor Corporation (яп.: マツダ株式会社) — японская аўтамабілебудаўнічая кампанія, якая выпускае аўтамабілі «Mazda». Штаб-кватэра — у Хірасіме.
Mazda | |
---|---|
яп.: マツダ株式会社 | |
Тып | kabushiki gaisha[d] |
Лістынг на біржы | Такійская фондавая біржа |
Заснаванне | 30 студзеня 1920 |
Заснавальнікі | Jujiro Matsuda[d] |
Краіна | |
Адрас | |
Галіна | аўтамабільная прамысловасць |
Прадукцыя | рухавік і легкавы аўтамабіль |
Колькасць супрацоўнікаў |
|
Даччыныя кампаніі | Mazda (United States)[d] |
Сайт | mazda.com (англ.) |
Сваю гісторыю фірма вядзе з 1960 года, калі быў выпушчаны першы серыйны легкавы аўтамабіль Mazda R360 Coupe (2-дзверны пасажырскі аўтамабіль). Раней фірма, заснаваная ў 1920 годзе, займалася вытворчасцю станкоў. Сваю назву «Мазда» (Mazda) фірма атрымала ў гонар зараастрыйскага бога Жыцця з імем Ахура-Мазда (ён жа Армазд).
Завод у Хірасіме функцыянуе з моманту заснавання маркі. Першапачатковы завод з часам быў пераабсталяваны для вытворчасці рухавікоў, у тым ліку ротарных тыпу Ванкеля, і кампанентаў трансмісіі, паколькі пашырэнне вытворчасці аўтамабіляў патрабавала буйнейшых і сучасных магутнасцяў. З гэтай мэтай у 1966 годзе быў пабудаваны новы завод «Уджына-1», да якога ў 1972 годзе дадаўся другі «Уджына-2».
Да 1982 года быў адзінай вытворчай пляцоўкай маркі.
Другі завод маркі быў пабудаваны ў 1981 годзе ў Хофу ў прэфектуры Ямагуты. Вытворчасць складаецца з двух асноўных карпусоў: дзвюх аўтазборачных ліній («H1» і «H2») у раёне Нішынаўра і завода ў суседнім раёне Наканасекі, які вырабляе рухавікі і трансмісіі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.