![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/63/Sprenger_-_Malleus_maleficarum%252C_1669_-_BEIC_9477645.tiff/lossy-page1-640px-Sprenger_-_Malleus_maleficarum%252C_1669_-_BEIC_9477645.tiff.jpg&w=640&q=50)
Malleus Maleficarum
From Wikipedia, the free encyclopedia
Malleus Maleficarum — вядомы трактат па дэманалогіі, напісаны двума германскімі манахамі, дамініканскі інквізітарамі Генрыхам Крамерам (лаціназаваны варыянт імя - Генрыкус Інстыторыс) і Якабам Шпрэнгерам, і апублікаваны ў горадзе Шпаеры ў 1486 годзе.
| ||||
Молат ведзьмаў | ||||
![]() | ||||
Тытульная старонка "Malleus maleficarum", Ліён (1669) | ||||
Аўтар(ы) | Генрых Крамер, Якаб Шпрэнгер | |||
Дата напісання | 1486 | |||
Арыгінал | невядомы | |||
У першай частцы абмяркоўваецца неабходнасць глыбокага ўсведамлення службовымі асобамі гнюсоты вядзьмарства, якое ўключае адрачэнне ад каталіцкай веры, адданасць і пакланенне д'яблу, ахвяраванне яму нехрышчоных дзяцей і плоцкія зносіны з інкубам або сукубам. У другой частцы устанаўлiваюцца тры тыпы злачынстваў, якія здзяйсняліся ведзьмамі, і процідзеянне кожнаму з іх. Трэцяя частка ўтрымоўвала фармальныя правілы для ўзбуджэння судовага іску супраць ведзьмы, забеспячэння яе асуджэння і вынясення прысуду.