![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Loeb_Classical_Library.jpg/640px-Loeb_Classical_Library.jpg&w=640&q=50)
Loeb Classical Library
From Wikipedia, the free encyclopedia
Loeb Classical Library (т.з. Лёбаўская серыя) — кніжная серыя, якая на сённяшні дзень выдаецца выдавецтвам Гарвардскага ўніверсітэта і ў якой прадстаўлены найбольш вядомыя творы старажытнай грэчаскай і лацінскай літаратуры. Гэта серыя ставіць мэтай зрабіць антычныя тэксты даступнымі для самай шырокай аўдыторыі. У кожнай кнізе прадстаўлены арыгінальны грэчаскі ці лацінскі тэкст з паралельным перакладам на англійскую мову.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/08/Loeb_Classical_Library.jpg/640px-Loeb_Classical_Library.jpg)
Асаблівасцю знешняга выгляду кніг, якія выходзяць у серыі Loeb Classical Library, з'яўляецца тое, што творы грэчаскіх аўтараў публікуюцца ў кнігах пад зялёнай вокладкай, лацінскіх — пад чырвонай.
Серыя была задумана і першапачаткова фінансавалася яўрэйска-нямецка-амерыканскім банкірам і філантропам Джэймсам Лёебам (1867—1933). Першы том Loeb Classical Library быў выдадзены ў 1912 годзе. Да нашага часу выдадзена больш за 500 тамоў.