Java (праграмная платформа)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Java — сямейства праграмных прадуктаў і спецыфікацый ад кампаніі Sun Microsystems, якія разам складаюць праграмную платформу для распрацоўкі прыкладнога праграмнага забеспячэння і разгортвання яго ў кросплатформавым асяроддзі. Розныя рэалізацыі платформы Java дазваляюць ствараць праграмнае забеспячэнне для прылад шырокага спектра складанасці: ад убудаваных прылад і мабільных тэлефонаў да сервераў і суперкамп'ютараў. Найбольшае распаўсюджанне Java атрымала ў распрацоўцы праграмных сродкаў для абслугоўвання патрэб вялікіх прадпрыемстваў, у мабільных і серверных вэб-тэхналогіях, радзей Java выкарыстоўваецца на настольных камп'ютарах. Java не выкарыстоўвае такія нізкаўзроўневыя канструкцыі, як указальнікі, праца з памяццю аблегчана тым, што ўсе аб'екты — гэта спасылковыя тыпы, экзэмпляры якіх размяшчаюцца ў кучы. За кіраванне выкарыстоўвання памяці адказвае віртуальная машына Java з дапамогай аўтаматызаванага зборшчыка смецця.