From Wikipedia, the free encyclopedia
Intel 8088 — 16-бітны мікрапрацэсар, выпушчаны кампаніяй Intel 1 чэрвеня 1979 года, і заснаваны на мікрапрацэсары i8086, але з 8-бітнай шынай даных. Працэсар ужываўся ў арыгінальных камп'ютарах IBM PC. Intel 8088 з'явіўся базай для распрацоўкі сямейства малых камп'ютараў, падрыхтаваўшы глебу для хуткага стварэння сумяшчальных настольных камп'ютараў.
<< Intel 8088 >> Цэнтральны працэсар | |
Мікрапрацэсар Intel 8088 | |
Вытворчасць: | з 1 чэрвеня 1979 па 1990-я |
Вытворцы:
| |
Частата ЦП: | 5—10 МГц |
Тэхналогія вытворчасці: |
3 мкм |
Наборы інструкцый: | x86-16 |
Раздымы:
|
Канкурэнтамі мікрапрацэсара i8088 з'яўляюцца такія распрацоўкі, як NEC V20, які быў на 5 % больш прадукцыйны за i8088, але пры гэтым быў цалкам з ім сумяшчальны. Расійскім аналагам з'яўляецца мікрапрацэсар К1810ВМ88, які ўваходзіў у серыю мікрасхем К1810.
Мікрапрацэсар Intel 8086, які выйшаў за год да выпуску Intel 8088, быў цалкам 16-разрадным і для яго работы патрабаваўся новы набор 16-разрадных мікрасхем падтрымкі (напрыклад, мікрасхемы памяці), якія ў той час яшчэ каштавалі надта дорага. Таму многія вытворцы адмаўляліся ўжываць i8086 у новых сістэмах і працягвалі ўжываць 8-бітныя мікрапрацэсары i8080/i8085. Тады Intel вырашае выпусціць мадыфікаваную версію працэсара i8086, які меў 8-разрадную шыну даных, і мог працаваць са старымі (і таннымі), 8-бітнымі, мікрасхемамі падтрымкі. Працэсар быў пераходным звяном паміж 16- і 8-бітнымі мікрапрацэсарамі, і прызначаўся для пераводу апаратных канфігурацый на базе мікрапрацэсараў i8080/i8085 на праграмнае асяроддзе мікрапрацэсара i8086 з мэтай павелічэння прадукцыйнасці гэтых 8-бітных сістэм.
Аднак не толькі разраднасць шыны даных адрознівала i8086 і i8088, Intel таксама ўнесла яшчэ некаторыя змены ў архітэктуру. У прыватнасці, у мікрапрацэсары Intel 8088 выкарыстоўваецца чарга папярэдняй выбаркі даўжынёй 4 байты, а не 6 байтаў, як у мікрапрацэсары Intel 8086. Прычына палягае ў тым, што мікрапрацэсар i8088 можа счытваць даныя з памяці толькі пабайтава і адсюль вынікае павелічэнне часу выбаркі наступнай каманды, што не дазваляе працэсару паўнавартасна ўжываць 6-байтавую чаргу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.