From Wikipedia, the free encyclopedia
Бадзян (Illicium) — род кветкавых раслін падсямейства іліцыевыя. Існуе 42 віды.
Бадзян | ||||||||||||||
Бадзян анісавы. Тыпавы від рода. Лісце і кветкі | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Illicium L. | ||||||||||||||
Тыпавы від | ||||||||||||||
|
Пашыраны ва Усходняй і Паўднёва-Усходняй Азіі, у Паўднёвай Амерыцы і на паўднёвым усходзе Паўночнай Амерыкі. Найбольш вядомы бадзян сапраўдны, або кітайскі, аніс зорчаты (Illicium verum) — вострапахучая расліна. Інтрадукаваны на Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа разам з іншымі (амерыканскімі) відамі — бадзянам фларыдскім (Illicium floridanum) і драбнакветкавым (Illicium parviflorum)[3].
Шматгадовазялёныя кусты і дрэвы. Лісце пераважна сабраныя на канцавінах парасткаў, суцэльнакрайнія, чэрашковыя, без прылісця, з дробнымі кропкамі-залозкамі.
Кветкі двухполыя, адзінкавыя, пазухавыя, на кветканожках, жоўтыя ці пурпуровыя. Калякветнік з 3-6 вонкавых і 12-15 унутраных доляў, размешчаных у некалькі кругоў. Тычкі і пладалісцінкі шматлікія.
Плод зборны, які складаецца з многіх аднанасенных сухіх адраўняных лістовак, размешчаных зоркападобна на канічным кветкаложы. Насенне цвёрдае, гладкае, бліскучае.
Пачынае пладаносіць на пяты год[4].
У якасці прыправы ўжываюцца сухія спелыя плады бадзяна сапраўднага ў нязменным або молатым выглядзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.