IBM PC-сумяшчальны камп’ютар
From Wikipedia, the free encyclopedia
IBM PC-сумяшчальны камп’ютар (англ.: IBM PC compatible) — камп’ютар, архітэктурна блізкі да IBM PC, XT і AT і здольны запускаць іх праграмнае забеспячэнне. У сувязі з распаўсюджаннем вялікай колькасці падобных камп’ютараў, да іх часта ўжываецца больш шырокі тэрмін «персанальны камп’ютар» ці скарочана ПК (ад англ.: Personal Computer, PC).
Першы клон IBM PC быў выпушчаны Columbia Data Products, чаму спрыяла адсутнасць прававых абмежаванняў на стварэнне BIOS, сумяшчальнага па функцыях з арыгінальным.