![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/16/Latin_letter_F.svg/langbe-640px-Latin_letter_F.svg.png&w=640&q=50)
F (літара)
From Wikipedia, the free encyclopedia
F — 6-я літара базавага лацінскага алфавіту, вымаўляецца «эф». Літара F узыходзіць да старажытнагрэчаскай літары дыгама (Ϝ, ϝ), якая абазначала гук [w]?— гэты гук знік з грэчаскага алфавіта яшчэ ў архаічную эпоху. У сваю чаргу, дыгама прайзышла ад фінікійскай літары вав.