From Wikipedia, the free encyclopedia
Eläkeläiset (фін. «Пенсіянеры») — фінскі ансамбль, які грае музыку ў стылі хумпа. Утварыўся ў 1993 годзе. На працягу існавання ансамбля яго склад перажываў некаторыя змены, але найбольш сталымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Оні Варыс (клавішныя, вакал), Марці Варыс (бас-гітара, вакал), Петэры Халанен (клавішныя, гітара, вакал), Ласі Кінунен (акардэон, вакал) і Крысціян Воўцілайнен (ударныя, вакал). Акрамя братоў Варыс і Воўцілайнена, ля вытокаў стварэння гурта стаяў гітарыст Петэры Тэравя. Тэхнічным забеспячэннем гурта займаюцца Ільмары Койвулухта (гукарэжысура і транспарт) і Пека Ёкінен (мастацкае афармленне).
Eläkeläiset | |
---|---|
| |
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | хумпа[d] |
Гады | 1993- |
Краіна | Фінляндыя |
Горад | Ёэнсуу |
Мова песень | фінская |
Лэйблы | Nordic Notes[d][1] |
Склад | |
humppa.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Eläkeläiset» выконваюць пераважна кавер-версіі вядомых рок- і поп-хітоў, апрацаваныя ў манеры хумпа або больш павольнай енка. Пры гэтым кампазіцыі забяспечваюцца новымі фінскімі тэкстамі і назвамі, і апазнаць арыгінал часам бывае амаль немагчыма. Да альбома «Werbung, Baby!» (1999) назвы ўсіх кампазіцый ансамбля ўтрымлівалі кампанент Humppa, Jenkka або Polkka.
Энергічная, поўная бліскучага гумару манера выканання зрабіла «Eläkeläiset» папулярнымі далёка за межамі Фінляндыі. З гэты гуртам звязваюць новы ўсплёск цікавасці да хумпы ў канцы XX стагоддзя.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.