Dungeons & Dragons
From Wikipedia, the free encyclopedia
Dungeons & Dragons (бел.: Падзямеллі і драконы, скарачаецца да D&D або DnD) — настольная ролевая гульня ў стылі фэнтэзі, па часе выдання першая ролевая гульня ў свеце.
Упершыню D&D былі выпушчаны ў студзені 1974 года кампаніяй TSR, Inc. З тых часоў гульня перажыла мноства перавыданняў і некалькі рэдакцый правіл. У цяперашні час гэта самая папулярная настольная ролевая гульня ў свеце. У 2008-м годзе была выпушчана версія Dungeons & Dragons 4. Апошняя рэдакцыя правіл выйшла ў 2014 годзе і завецца Dungeons & Dragons 5. Гульня выпускаецца кампаніяй Wizards of the Coast.