Даўжыня цела самца дасягае 8-9 см, крылы даўжынёй да 5 см. Самкі буйней: даўжыня цела 9-11 см, а крыла — 6 см. Гэта самая буйная страказа, якая жыве ў Еўропе, і адна з найбуйнейшых з тых, што жывуць за межамі зоны трапічнага клімату.
Гэты від з’яўляецца эндэмікам паўднёва-ўсходняй Еўропы, распаўсюджаны на поўдзень ад Браціславы. Найбольшая папуляцыя ў Венгрыі. Паўночна-ўсходняя мяжа арэала яшчэ дрэнна вывучана. Імага сустракаюцца з чэрвеня па жнівень.