Буслападобныя (Ciconiiformes) — атрад птушак.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Закрыць
Птушкі атрада буслападобных трымаюцца каля вады, але не ўмеюць ні ныраць, ні плаваць. Яны павольна ходзяць па мелкаводдзі на доўгіх нагах і вылоўліваюць водных жывёл тонкай і доўгай, як пінцэт, дзюбай. Прадстаўнікі атрада, якія часта сустракаюцца ў Беларусі, — гэта шэрая чапля і белы бусел. Радзей сустракаюцца вялікая белая чапля і чорны бусел, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.