From Wikipedia, the free encyclopedia
Carl’s Jr. — буйная сетка рэстаранаў хуткага абслугоўвання, прадстаўленая больш за 3000[1] пунктаў у ЗША, Мексіцы, Сінгапуры і Расіі. Яна была заснавана Карлам Карчэрам у 1941 годзе, цяпер з’яўляецца даччынай сеткай кампаніі CKE Restaurants.
Carl's Jr. | |
---|---|
Тып | Даччынае таварыства, якое цалкам належыць матчынай кампаніі |
Заснаванне | 1941 |
Заснавальнікі | Carl Karcher[d] і Margaret Karcher[d] |
Размяшчэнне | Анахайм, штат Каліфорнія (ЗША) |
Адрас | |
Ключавыя постаці | Карл Карчэр (заснавальнік) |
Галіна | Грамадскае харчаванне |
Прадукцыя | гамбургер |
Матчына кампанія | CKE Restaurants |
Сайт | www.carlsjr.com |
У 1941 годзе, толькі пачынаючы свой бізнес, Карл Карчэр быў уладальнікам некалькіх крам з хот-догамі ў Лос-Анджэлесе. Да 1945 года ў яго ўжо быў асобны фастфуд-рэстаран у Анахайме, штат Каліфорнія, які ён назваў Carl’s Drive-In Barbeque. У 1956 годзе Карчэр адкрыў два першых рэстаранчыка Carl’s Jr. Яны названы менавіта так, таму што з’яўляліся ўсяго толькі паменшанымі версіямі яго асноўнай установы. Характэрнымі для яго рэстаранаў хуткага харчавання сталі хуткае абслугоўванне і лагатып, на якім намалявана ўсмешлівая пяціканцовая зорка жоўтага колеру.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.