Bipes biporus — від паўзуноў з сямейства Bipedidae. Эндэмік Мексікі. Жыве на Каліфарнійскім паўвостраве.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Bipes biporus |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
прамежныя рангі
Сямейства: | Bipedidae Taylor, 1951 |
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Bipes biporus Cope, 1817
|
|
Закрыць
Агульная даўжыня дасягае 15-23 см. Галава кароткая, закругленая з маленькімі вачыма. Цела мае чэрвепадобную форму, пакрыта дробнай, гладкай луской. Хвост кароткі, завостраны. Заднія канечнасці рэдукаваны. Пярэднія канечнасці кароткія, з 5 пальцамі, з доўгімі кіпцікамі. Язык раздвоены.
Любіць пясчаныя глебы, паўпустыні. Большую частку жыцця праводзіць пад зямлёй, рыючы свае хады і норы. На паверхні з'яўляецца пасля дажджу. Актыўны ноччу. Харчуецца насякомымі, галоўным чынам мурашкамі і тэрмітамі.
Яйцакладны від. Самка ў ліпені адкладае 1-4 яйкі. Праз 2 месяцы з'яўляюцца маладыя асобіны.
Працягласць жыцця 1—2 гады.
- Love, B. 2009. Die Vergessenen. Reptilia (Münster) 14 (4): 83-84