мадэль аўтамабіля From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW E60 — мадыфікацыя кузава BMW «пятай» серыі, які выпускаўся з 2003 года па 2010 год. Папярэднікам дадзенага кузава быў BMW E39. У 2007 годзе адбыўся рэстайлінг, з’явіўся электронны селектар аўтамата, новыя фары,бамперы, кнопка старту рухавіка. Таксама дадаліся 3.0-літровыя дызельныя рухавікі-286 к. с., 235 к. с.
Вытворца: | Bayerische Motoren Werke AG |
Выпуск: | 2003—2010 |
Зборка: | ФРГ Мексіка Індыя Тайланд Егіпет Кітай Інданезія |
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) 4‑дзв. універсал (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4842 4843 мм (універсал) |
Шырыня: | 1662 мм |
Вышыня: | 1468 1491 мм (універсал) |
Колавая база: | 2888 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1400 мм |
Каляіна задняя: | 1406 мм |
Маса: | 1525 кг |
Аб'ём бака: | 70 л |
Дызайнер: | Крыс Бэнгл, Эдрыян Ван Хаайдонк, Давідэ Арканджэлі |
Базавай у сямействе з’яўлялася мадэль 520i. Яе 4-х цыліндравы рухавік аб'ёмам 2,0 літра выдае 156 к. с. Аўтамабіль быў даступны ў двух кузавах: седан (E60) і універсал (E61). На версію M5 усталёўваўся рухавік S85B50 (V10) аб'ёмам 5 літраў і выдаваўшы 507 к. с., што дазваляў аўтамабілю разганяцца ад 0 да 100 км/г за 4,7 секунды, а да 200 км/г — за 15 секунд. Максімальная хуткасць абмежаваная электронікай на ўзроўні 250 км/г. Без абмежавальніка машына здольная разагнацца да 320 км/г. Апошняя машына сышла з канвеера ў 2009 годзе. У снежні 2009 года цэх вытворчасці e60 быў зачынены на пераабсталяванне для вытворчасці новай мадэлі F10.
За перыяд з 2003 па 2009 гады кампаніяй было рэалізавана 1 096 444 седана і 263 426 універсалаў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.