From Wikipedia, the free encyclopedia
BMW E28 — аўтамабіль, які прыйшоў на змену кузаву E12. E28 меў больш варыянтаў рухавіка, невялікія знешнія адрозненні ў дызайне.
Тып(ы) кузавы: | 4‑дзв. седан (5‑месн.) |
Даўжыня: | 4620 мм |
Шырыня: | 1700 мм |
Вышыня: | 1415 мм |
Колавая база: | 2628 мм |
Каляіна пярэдняя: | 1430 мм |
Каляіна задняя: | 1460 мм |
Маса: | 1150—1400 кг |
Аб'ём бака: | 70 л |
Е28 упершыню з’явіўся ў чэрвені 1981 года з чатырма варыянтамі рухавіка.
У 1983 годзе першай з усіх мадэляў BMW атрымала дызельны рухавік: шасціцыліндраы, аб'ёмам 2,4 л з турбакампрэсарам Garrett T3 і двума электроннымі блокамі кіравання, магутнасць — 115 к.с.
У лютым 1984 года на аўтасалоне ў Амстэрдаме дэбютавала BMW M5 першага пакалення. Аўтамабіль меў шасціцыліндравы рухавік M88 ад BMW M1 — з двума размеркавальнымі валамі, чатырма клапанамі на цыліндр, упырскам Bosch Motronic і індывідуальнымі дросельнымі засланкамі для кожнага цыліндра.
Адначасова з версіяй M5 кліентам была прапанавана мадыфікацыя BMW M535i (185-218 к.с.), якую можна было замовіць як з механічнай каробкай перадач, так і з чатырохступеньчатым «аўтаматам» ZF. Выраблена 9483 машыны.
Усяго выпушчана 722 тысячы машын гэтай серыі, з якіх 75 тысяч — з турбадызелем.
Мадэль | Гады продажу | Рухавік | Сістэма сілкавання | Вага (кг) | Макс. магутнасць (к.с.) | Час разгону 0-100 | Макс. хуткасць (км / г)) |
---|---|---|---|---|---|---|---|
518 | 82-85 | M10 | карбюратар Solex | 1150 | 85 | 14 | 164 |
518i | 84-87 | M10B18 | L-Jetronic | 1160 | 91 | 12,6 | 175 |
520i | 82-87 | M20B20 | K/L-Jetronic/Motronic | 1260 | 129 | 11,4 | 190 |
524d | 86-87 | M21 | Дызель | 1330 | 86 | 18,1 | 164 |
524td | 82-87 | M21 | Турба-дызель | 1355 | 115 | 12,9 | 181 |
525e | 85-87 | M20 eta | M1.0-Basic | 1300 | 125 | 10,7 | 197 |
525i | 82-87 | M30B25 | L-Jetronic | 1310 | 150 | 9,7 | 202 |
528i | 82-87 | M30B28 | L-Jetronic | 1340 | 184 | 8,4 | 216 |
535i | 85-87 | M30B34 | M1.0-Adaptive | 1370 | 218 | 7,2 | 230 |
M535i | 85-87 | M30B34 | M1.0-Adaptive | 1390 | 218 | 7,2 | 230 |
M5 | 85-87 | M88/3 | ML Jetronic | 1400 | 286 | 6,2 | 286 |
M5 (USA) | 85-87 | S38B35 | ML Jetronic | 1400 | 257 | 6,5 | 265 |
ABS з пачатку вытворчасці ўсталёўвалася ў якасці опцыі на 524td/525i/528i. З 1985 года ABS — стандарт на мадэлях 535i/M535i/M5 і як опцыя даступная на ўсіх мадэлях. Таксама на мадэлях 535i/M535i/M5 стандартна ўсталёўваўся дыферэнцыял з абмежаваным праслізгваннем з каэфіцыентам 25 % (англ.: LSD — Limited Slip Differential) Часцяком сістэму з такім дыферэнцыялам памылкова называюць антыпрабуксовачнай сістэмай.
На ўсіх мадэлях старэй 518, стандартна прысутнічае гідраўзмацняльнік руля, больш дасканалая сістэма падтрымання зададзенай тэмпературы салона і электрапрывад бакавых люстэркаў.
Большасць мадэляў аснашчалася 5-ступеньчатай ручной каробкай перадач. 3-ступеньчатая ў пачатку выпуску, пазней — 4-ступеньчатая аўтаматычная каробка, як опцыя ставілася амаль на ўсе мадэлі. Прыведзеныя вышэй дадзеныя адпавядаюць ручной каробцы (для аўтаматычнай час разгону да 100 км/г некалькі горш). Пярэднія тормазы на мадэлях 518/518i/520i/524d/524td — дыскавыя, заднія — барабанныя. На старэйшых мадэлях спераду ставіліся вентыляваныя дыскі, ззаду — звычайныя дыскі. Мадэлі 535i і M535i адрозніваюцца падвескай і салонам. На першых — стандартныя E28, на другіх — Motorsport. Мадэль M535i лёгка пазнаць па вельмі прыгожаму знешняму аздабленню ад аддзялення BMW Motorsport — аэрадынамічнаму «абвесу».
У 1981 годзе ў Германіі BMW 525i (150 к. с.) каштавала 29 000 DM. У 1987 годзе ў Германіі цана на BMW 520i (з каталізатарам, 129 к. с.) склала 33 950 DM.
Версія M5 была прадстаўлена ў лютым 1985 года ў Амстэрдаме. Машына была пабудавана на шасі мадэлі 535i з мадыфікаваным рухавіком ад M1. Магутнасць рухавіка M88 паднялі з 277 к. с. да 286 к. с. (210 кВт). Машыны для Паўночнай Амерыкі мелі рухавік магутнасцю 256 к. с. (188 кВт).
BMW M5 выпускалася ў чатырох спецыфікацыях: з правым рулём (RHD) UK-spec, SA-spec і левым размяшчэннем руля (LHD) Euro-spec, US-spec. Першыя 27 машын мелі VIN які пачынаецца з WBA, як на звычайных Е28. Усе наступныя ўжо мелі VIN, які пачынаўся з WBS, які мае ўсе машыны, выпушчаныя аддзяленнем Motorsport.
На ўсе машыны ўсталёўвалася пяціступеньчатая механічная КПП Getrag 280/5 і дыферэнцыял на задняй восі з максімальным трэннем 25 %. Хадавая частка была цалкам мадэрнізаваная. Былі ўсталяваныя скарочаныя шрубавыя спружыны зменнай жорстскасці (акрамя US-spec), а таксама спецыяльна распрацаваныя амартызатары фірмы Bilstein. Машына валодала новымі стабілізатарамі папярочнай устойлівасці 25 мм спераду і 18 мм ззаду. Тармазная сістэма таксама была сур'ёзна перапрацаваная. На ўсіх колах былі ўсталяваныя дыскавыя 4-поршневыя механізмы Brembo і сістэма ABS. Першапачаткова на машыны для еўрапейскага рынку ўсталёўвалі колавыя дыскі Metric Sized Wheels памерам 220/55VR390. Машыны для Паўночнай Амерыкі і Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, а таксама для Еўропы пасля сакавіка 1986 камплектаваліся колавымі дыскамі Cross Spoke Alloy Wheels памерам 225.5VR16 7.5 J, абутымі ў гуму Pirelli P700S.
Выпуск быў наладжаны на заводзе ў Гархінге, а таксама ў ПАР з гатовых машынакамплектаў. Усяго было выпушчана 2241 машына (для Еўропы 588 з левым размяшчэннем руля, 187 з правым; 1370 для Паўночнай Амерыкі і 96 у ПАР).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.