From Wikipedia, the free encyclopedia
Ascocoryne sarcoides — від грыбоў, тыпавы від роду Ascocoryne сямейства Helotiaceae.
Ascocoryne sarcoides | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Ascocoryne sarcoides (Jacq.) J.W.Groves & D.E.Wilson, Taxon 16: 40 (1967) | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
| |||||||||||||||||||||
|
Пладовае цела 0,5-2 см у дыяметры, спачатку шарападобнае, затым падушкападобнае або сподкападобнае, сядзячае або на слаба развітой несапраўднай ножцы. Унутраная спараносная паверхня (гіменафор) гладкая або маршчыністая, бэзава-чырванаватая да ружавата-бэзавай. Знешняя стэрыльная паверхня таксама ружавата-бэзавая, звычайна гладкая, часам дробнаваласістая.
Мякаць гумова-жэлепадобнай кансістэнцыі, без смаку і паху, ружавата-бэзавая.
Споры бялёсыя ў масе, 11-18×3,5-5 мкм, эліптычнай формы, часам асіметрычныя, з гладкімі сценкамі, пры паспяванні з адной септай. Парафізы цыліндрычныя, галінастыя, септаваныя.
Харчовага значэння грыб не мае, лічыцца неядомым.
Шырока распаўсюджаны ў Еўропе і Паўночнай Амерыцы. Сустракаецца часта, восенню і ў пачатку зімы, на драўніне шыракалістых дрэў.
Анаморфы:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.