From Wikipedia, the free encyclopedia
Алюміній (лац.: Aluminium) Al — хімічны элемент III групы перыядычнай сістэмы; атамны нумар 13.
Адкрыты ў 1825 годзе Г. Эрстэдам[1].
Лёгкі серабрыста-белы метал. Атамная маса 26,98154. Шчыльнасць 2699 кг/м³. Тэмпература плаўлення 660 °C.
Зямная кара ўтрымлівае 8,8 % алюмінію па масе[1]. Па распаўсюджанні ў прыродзе займае трэцяе[1] месца сярод ўсіх элементаў (пасля кіслароду і крэмнію) і першае сярод металаў. З-за высокай хімічнай актыўнасці сустракаецца толькі ў выглядзе злучэнняў.
Галоўная крыніца для вытворчасці алюмінію — баксіты. Буйнейшыя радовішчы — Расія (Урал, Сібір, Кольскі паўвостаў), Ямайка, Аўстралія, Сурынам, Гаяна, Францыя, Казахстан, ЗША, Гвінея, Грэцыя, Венгрыя, Кітай, Румынія.
Па памерах вытворчасці і спажывання алюміній займае першае месца сярод каляровых металаў. Галоўныя спажыўцы — авіяцыйная, аўтамабільная, электратэхнічная і іншыя галіны прамысловасці. У тэхніцы служыць пераважна для атрымання сплаваў. Выкарыстоўваецца для аднаўлення металаў з аксідаў, вырабу фарбаў, фольгі, дроту і кабеляў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.