From Wikipedia, the free encyclopedia
airBaltic — латвійская нацыянальная авіякампанія са штаб-кватэрай і вузлавым аэрапортам у Рызе.
Кампанія была ўтвораная 28 жніўня 1995 як сумеснае прадпрыемства кампаніі Scandinavian Airlines (SAS) і дзяржавы Латвія. Першы палёт з Рыгі адбыўся 1 кастрычніка таго ж года. У 2004 дадатковаю базаю кампаніі зрабіўся Вільнюс. У 2009 кампанія SAS цалкам прадала сваю долю ў airBaltic. У цяперашні час 80 % акцый airBaltic належаць латвійскай дзяржаве.
Палёты airBaltic звязваюць Рыгу, Вільнюс і Талін з буйнымі гарадамі і курортнымі мясцінамі Еўропы. Сярод іншага, выконваюцца палёты з Рыгі ў Нацыянальны аэрапорт Мінск.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.