Экшан (жанр відэагульняў)
жанр відэагульняў / From Wikipedia, the free encyclopedia
Э́кшан[1] (англ.: Action — дзеянне) — жанр камп’ютарных гульняў, у якіх поспех гульца ў вялікай ступені залежыць ад хуткасці яго рэакцыі і здольнасці хутка прымаць тактычныя рашэнні. Дзеянне такіх гульняў развіваецца вельмі дынамічна і патрабуе напружання, увагі і хуткай рэакцыі на падзеі, якія адбываюцца ў гульні.