From Wikipedia, the free encyclopedia
«8 жанчын» (фр.: 8 femmes) ― камедыя Франсуа Азона, знятая на аснове аднайменнай п’есы Рабера Тама 1958 года. Удастоена прыза «Сярэбраны мядзведзь» на Берлінскім кінафестывалі за акцёрскі ансамбль.
8 жанчын | |
---|---|
фр.: Huit Femmes | |
Жанр | музычны фільм[d][1][2], кінакамедыя[1][2], крымінальны фільм[d][1][2], калядны фільм[d], гомаэратызм у кіно[d] і фільм у замкнёнай прасторы[d][3] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Canal+, Celluloid Dreams[d], Fidélité Productions[d][9], France 2 Cinéma[d][10] і Mars Films[d][10] |
Працягласць | 111 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 2002 і 11 ліпеня 2002[13] |
IMDb | ID 0283832 |
Афіцыйны сайт |
1950-я гады. Французская правінцыя. На Каляды ў вялікай хаце збіраецца вялікая сям’я. Але радасць сустрэчы азмрочваецца жудаснай падзеяй: гаспадара дома знаходзяць мёртвым у яго спальні. Паліцыя не прыедзе: нехта перарэзаў тэлефонны шнур, а вароты дома засыпаны снегам. Тады восем блізкіх гаспадару дома жанчын пачынаюць самастойнае расследаванне.
Напалоханыя жанчыны (адна з іх — забойца!) пачынаюць падазрона распытваць адна адну пра тое, што кожная з іх рабіла ў ноч забойства. Колькі сямейных таямніц адкрываецца адразу! Усе старанна хлусяць і пра сябе, і адзін пра аднаго, спрабуючы адвесці ад сябе падазрэнні, але праўда непазбежна адкрыецца. Страшная, нечаканая праўда…
Акцёр | Роля |
---|---|
Людзівін Санье | Катрын |
Віржыні Ледаен | Сюзон |
Катрын Дэнёў | Габі |
Даніэль Дар’ё | Бабуля |
Ізабэль Юпэр | Аўгустына |
Фірміні Рышар | Мадам Шанэль |
Эмануэль Беар | Луіза |
Фані Ардан | П’ерэта |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.