6-я армія (Германія)

From Wikipedia, the free encyclopedia

6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусветнай вайне.

Хуткія факты 6-я армія, Гады існавання ...
6-я армія
ням.: 6. Armee
Thumb
Гады існавання 10 кастрычніка 19392 лютага 1943
6 сакавіка 1943 — 8 мая 1945
Краіна Трэці рэйх
Тып агульнавайсковая
Складаецца з
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Вальтэр фон Райхенау
Фрыдрых Паўлюс
Закрыць

Баявы шлях

Падчас Другой сусветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 годзе і ўдзельнічала ў французскай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцці Парыжу) пад камандаваннем Вальтэра фон Рэйхенау, затым у кампаніі ва Украіне ўлетку 1941 году, пад камандаваннем Паулюса ў Сталінградскай бітве. 2 лютага 1943 года была знішчана ў Сталінградскім катле. Ізноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, з армейскае групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты (з верасня 1943 — генерал-палкоўніка) Голіта. 8 мая 1945 года ў Аўстрыі армія здалася ў амерыканскі палон.

Колькасць арміі ў Сталінградзе

Існуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасці арміі ў Сталінградскай бітве. Важнасць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэнне агульнае колькасці нямецкіх сіл у бітве, і, такім чынам, суадносіны сіл у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасці ваенных VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакументы ваенных архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізій. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, змяніла яе колькасць. Усяго да 19 лістапада 1942 года ў ёй было 20 дывізій.

Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфарміравана дывізія «Фон Штумпфельд», набраная з расійскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1]. Аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацвярджаецца, Ганс Дэр (Doerr Hans), кніга «Паход на Сталінград», сцвярджае, што баявая група «Фон Штумпфельд» у снежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр[2][3]).

Часці арміі

Спіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):

VIII Армейскі корпус

  • 76-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Карл Родэнбург (камандуючыя дадзены на 19.11.1942)
  • 113-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Ганс Фрыдрых Сікст фон Арнім

XI Армейскі корпус
Камандзір: Генерал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Гроскурт

  • 44-я пяхотная дывізія (аўстрыйская) — генерал-лейтэнант Дэбай
  • 376-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант фон Даніэльс
  • 384-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант фон Габленц

XIV танкавы корпус
Камандзіры:

Генерал пяхоты Густаў фон Вітэрсгэйм
Генерал-палкоўнік Ханс Губэ
Генерал-лейтэнант Гельмут Шлемер

Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Тунерт

LI Армейскі корпус

  • 71-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант фон Гартман. Пасля смерці Гартмана з 26.01.1943 г. — Фрыц Роскэ, былы камандзір J.R.194, генерал-маёр, камандуючы паўднёваю групоўкаю нямецкіх войскаў у Сталінградзе.
  • 79-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Шверын
  • 94-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Пфайфер
  • 100-я егерская дывізія (акрамя штатных 54-го, 83-га і 227-га пяхотных палкоў, 369-га харвацкага пяхотнага палку) — генерал-лейтэнант Занэ
  • 295-я пяхотная дывізія — генерал-маёр доктар Корфес
  • 305-я пяхотная дывізія — генерал-маёр Штайнмец
  • 389-я пяхотная дывізія — генерал-маёр Магнус
  • 14-я танкавая дывізія — генерал-маёр Латман
  • 24-я танкавая дывізія — генерал-лейтэнант фон Ленскі

IV Армейскі корпус

  • 29-я мотапяхотная дывізія — генерал-маёр Лайзэр
  • 297-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Пфефер
  • 371-я пяхотная дывізія — генерал-лейтэнант Штэмпель[4]

Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.

2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, з якіх 86 000 загінула ў палоне.

Новае фарміраванне

6-я армія была зноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, на базе армейскай групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты Голіта.

Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:

  • 24-ы танкавы корпус
  • 17-ы армейскі корпус
  • 29-ы армейскі корпус
  • корпус «Міт»

Камандуючыя 6-й арміяй (другое фарміраванне):

  • з 6 сакавіка 1943 — генерал пяхоты Голіт
  • з 8 красавіка 1944 — генерал артылерыі дэ Ангеліс
  • з 17 ліпеня 1944 — генерал артылерыі Фрэтэр-Піка
  • з 23 снежня 1944 — генерал танкавых войскаў Бальк

Зноскі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.