From Wikipedia, the free encyclopedia
6-я а́рмія — агульнавайсковае аператыўнае аб'яднанне Узброеных сіл Расійскай імперыі падчас Першай сусветнай вайны.
6-я армія (палявая) 6А | |
---|---|
Гады існавання |
першага фарміравання: чэрвень 1914 — снежань 1916 другога фарміравання: снежань 1916 — пачатак 1918 года |
Краіна | Расія |
Уваходзіць у | гл. спіс франтоў |
Тып | армія |
Дыслакацыя | Расійская імперыя |
Удзел у | Першая сусветная вайна 1914—1918 |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | гл. Галоўнакамандуючыя |
У літаратуры называлася (называецца) як: Асобная армія № 6, Петраградская армія; 6-я палявая армія.
Скарочанае найменне — 6 АА, 2-е фарміраванне — 6 А.
Палявое ўпраўленне (штаб 6 АА) было створана ў ліпені 1914 года пры штабе Пецярбургскай ваеннай акругі. Камандуючаму войскамі асобнай арміі былі падпарадкаваныя камандуючы Балтыйскім флотам і галоўны начальнік Пецярбургскай (з жніўня 1914 года — Петраградскай) ваеннай акругі. У красавіку 1915 года ўпраўленне Асобнай арміі № 6 было перафармавана з выкарыстаннем асабістага складу скасаванага Штаба Петраградскай ваеннай акругі. У задачу Асобнай арміі ўваходзіла ахова ўзбярэжжа Балтыйскага і Белага мораў, а таксама подступаў да сталіцы імперыі.
З жніўня 1915 па снежань 1916 года 6-я армія ўваходзіла ў склад Паўночнага фронту. Пасля перакідання кіравання арміі ў Румынію, злучэнні і часткі 6-й арміі першага фарміравання былі ўключаны ў склад вайсковых аб’яднанняў Паўночнага фронту.
З утварэннем у снежні 1916 года Румынскага фронту, кіраванне 6-й Асобнай арміі было перакінута ў Румынію, у склад Румынскага фронту, і падвергнулася перафарміраванню па штатам палявой (франтавой, неасобнай) арміі. У склад зноў створанай 6-й арміі ўвайшлі злучэнні і часткі расфармаванай Дунайскай арміі. На канец 1917 года штаб 6-й арміі размяшчаўся ў Болградзе (ліквідаваны ў пачатку 1918 года).
У лістападзе 1917 года членам салдацкага камітэта 6-й арміі быў абраны Катоўскі, які далучыўся да левых эсераў. Затым Катоўскі, з адданым яму атрадам (бандай) рэвалюцыйных салдат, быў упаўнаважаны Румчарадам наводзіць «новы парадак» у Кішынёве і яго ваколіцах.
У пачатку вайны ў склад арміі ўваходзілі:
На канец 1917 года армія мела ў сваім складзе:
Камандуючым войскамі 6-й асобнай арміі і 6-й палявой арміі былі:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.