From Wikipedia, the free encyclopedia
6-я армія — нямецкая армія, брала ўдзел у Другой сусветнай вайне.
6-я армія | |
---|---|
ням.: 6. Armee | |
Гады існавання |
10 кастрычніка 1939 — 2 лютага 1943 6 сакавіка 1943 — 8 мая 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Тып | агульнавайсковая |
Складаецца з | |
Удзел у |
|
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры |
Вальтэр фон Райхенау Фрыдрых Паўлюс |
Падчас Другой сусветнай вайны ўтворана 10 кастрычніка 1939 годзе і ўдзельнічала ў французскай кампаніі (у тым ліку ва ўзяцці Парыжу) пад камандаваннем Вальтэра фон Рэйхенау, затым у кампаніі ва Украіне ўлетку 1941 году, пад камандаваннем Паулюса ў Сталінградскай бітве. 2 лютага 1943 года была знішчана ў Сталінградскім катле. Ізноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, з армейскае групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты (з верасня 1943 — генерал-палкоўніка) Голіта. 8 мая 1945 года ў Аўстрыі армія здалася ў амерыканскі палон.
Існуюць сур’ёзныя дыскусіі адносна колькасці арміі ў Сталінградскай бітве. Важнасць дыскусіі злучана з тым, што ад яе зыходу залежыць вызначэнне агульнае колькасці нямецкіх сіл у бітве, і, такім чынам, суадносіны сіл у бітве ў цэлым. Таксама залежаць ад агульнае колькасці ваенных VI Арміі і страты нямецкага боку. Дакументы ваенных архіваў ФРН налічваюць у ёй на 17 кастрычніка 1942 году 334 000 чалавек у складзе 17 дывізій. Да 19 лістапада, аднак, да арміі былі далучаныя яшчэ тры дывізіі, што, несумнеўна, змяніла яе колькасць. Усяго да 19 лістапада 1942 года ў ёй было 20 дывізій.
Падчас баёў за Сталінград у арміі была сфарміравана дывізія «Фон Штумпфельд», набраная з расійскіх і ўкраінскіх «добраахвотнікаў»[1]. Аднак нямецкімі крыніцамі гэта не пацвярджаецца, Ганс Дэр (Doerr Hans), кніга «Паход на Сталінград», сцвярджае, што баявая група «Фон Штумпфельд» у снежні 1942 г. трымала абарону на рацэ Чыр[2][3]).
Спіс самастойных часткаў, якія ўваходзілі ў склад VI А на 19.11.1942 (карпусы паказаны з поўначы на поўдзень):
VIII Армейскі корпус
XI Армейскі корпус
Камандзір: Генерал-палкоўнік Карл Штрэкер
Начальнік штабу — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Гроскурт
XIV танкавы корпус
Камандзіры:
Начальнік Штаба — Палкоўнік (Генеральнага штаба) Тунерт
LI Армейскі корпус
IV Армейскі корпус
Акрамя таго, у «катле» апынуліся 9-я зенітная дывізія Люфтвафэ, румынскія 20-я пяхотная і 1-я кавалерыйская дывізіі.
2 лютага 1943 6-я армія капітулявала. 91 000 салдатаў патрапіла ў палон, з якіх 86 000 загінула ў палоне.
6-я армія была зноў сфарміравана на паўднёвым участку Усходняга фронту 6 сакавіка 1943 года, на базе армейскай групы «Голіт», пад камандаваннем генерала пяхоты Голіта.
Склад 6-й арміі ў красавіку 1943:
Камандуючыя 6-й арміяй (другое фарміраванне):
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.