Шутар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Шутар (англ.: shooter — «стралялка») — гэта жанр экшан-відэагульняў, у якім мэтай гульца з’яўляецца паражэнне ворагаў з дапамогай агнястрэльнай або кідальнай зброі. У гульні таксама могуць прысутнічаць дапаможныя прадметы, такія як гранаты або браня. Гулец у шутары мае абмежаваны рэсурс боепрыпасаў, здароўя і трываласці брані.