30-я грэнадзёрская дывізія СС
Германія, 1918-1945 / From Wikipedia, the free encyclopedia
30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская) (ням.: 30. Waffen-Grenadier-Division der SS (weißruthenische Nr. 1)), вайсковая часць гітлераўскай Германіі ў складзе войскаў пры СС. Большасць асабовага складу былі беларусы.
Хуткія факты Гады існавання, Краіна ...
30-я грэнадзёрская дывізія СС (1-я беларуская) | |
---|---|
ням.: 30. Waffen-Grenadierdivision der SS (weissruthenische Nr. 1) | |
Гады існавання | 1944 – 1945 |
Краіна | Трэці рэйх |
Падпарадкаванне | райхсфюрару СС |
Уваходзіць у | СС |
Тып | пяхота |
Функцыя | антыпартызанскія аперацыі |
Дыслакацыя | |
Дэвіз | Meine Ehre heißt Treue (Мой гонар завецца вернасцю) |
Удзел у | Другая сусветная вайна |
Закрыць
Была арганізавана ў жніўні 1944 на аснове Брыгады шуцманшафта «Зіглінг» як 30-я вафэн-грэнадзёрская дывізія СС (2-я руская), была перафарміравана ў Вафэн-грэнадзёрскую брыгаду СС (1-ю беларускую), пазней у 30-ю вафэн-грэнадзёрскую дывізію СС (1-ю беларускую). Скончыла існаванне ў красавіку 1945.